Ня ўсе змогуць вучыцца завочна ў беларускіх ВНУ

"Завочна ў беларускіх ВНУ змогуць вучыцца толькі тыя, хто працуе па спэцыяльнасьці альбо тыя, хто мае профільную сярэднюю адукацыю", - адзначыў Радзькоў.

Навучацца на завочнай форме ў беларускіх ВНУ змогуць толькія тыя грамадзяне, якія працуюць па спэцыяльнасьці альбо тыя, хто мае профільную сярэднюю адукацыю, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, адзначае Інтэрфакс.

"На бюджэтнай форме завочна можна будзе вучыцца, толькі калі ты працуеш па спэцыяльнасьці альбо скончыў па гнэтым профілі сярэднюю навучальную ўстанову",- сказаў ён.

"Атрымаць вышэйшую завочную адукацыю не па профілю можна будзе толькі на платнай аснове", - удакладніў міністр. Ён адзначыў, што раней 80% завочнікаў працавалі па спэцыяльнасьці. "Завочная адукацыя так і задумвалася, як адукацыя для тых, хто хоча падвысіць свой прафэсійны ўзровень", - дадаў А.Радзькоў.

Ён удакладніў, што тых, хто ўжо навучаецца на завочнай форме навучаньня, але не працуе па спэцыяльнасьці, гэтае новаўвярдзеньне не закране.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0626 seconds.