У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце пачалася рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучаньня
З 9 па 28 лютага 2006 года ў ЭГУ праходзіць рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнай адукацыі веснавога сэмэстра 2005-2006 навучальнага года.
У веснавым сэмэстры гэтага года можна прайсьці навучаньня па 60 курсам у межах шасьці праграмаў бакаляўрскай падрыхтоўкі:
- "Тэорыя й практыкі сучаснага мастацтва",
- "Культурная спадчына і турызм",
- "Візуальны дызыйн і медыа",
- "Медыа й камунікацыі",
- "Палітычная й сацыяльная філязофія",
- "Міжнароднае права".
Акрамя таго, прапаноўваецца дзьве дадатковыя праграмы па псыхалёгіі і паліталёгіі для былых студэнтаў ЭГУ, што жадаюць завершыць навучаньне па дадзеным спэцыяльнасьцям у ЭГУ.
Да ўдзелу ў дыстанцыйных праграмах запрашаецца шырокае кола зацікаўленых асобаў:
- Былыя студэнты ЭГУ, што жадаюць завершыць праграмы ўнівэрсытэта пры дапамозе дыстанцыйнага навучаньня й атрымаць дыплём бакаляўра;
- Выпускнікі школаў і ССНУ Беларусі і іншых краінаў, якіх прыцягваюць сучасныя мадэлі адукацыі й высокія стандарты якасьці навучальных курсаў;
- Студэнты іншых ВНУ, якія жадаюць паралельна удзельнічаць у дыстанцыйных праграмах ЭГУ;
- Усе асобы, што жадаюць прайсьці навучаньне па адным ці некалькім курсам з атрыманьнем (па выніках атэстацыі) сэртыфіката ЭГУ.
Навучаньне ў праграмах дыстанцыйнай адукацыі ЭГУ у 2005-2006 навучальным годзе бясплатнае.
Дырэкцыя дыстанцыйных праграмаў ЭГУ абяцае, што з гэтага сэмэстра дыстанцыйная адукацыя будзе больш цікавай, зручнай і насычанай па зьмесьце дзякуючы пераводу дыстанцыйных праграмаў у новую абалонку навучаньня - сыстэму Moodle. Гэтая сыстэма ёсьць адным з важнейшых складнікаў віртуальнага ўнівэрсытэта, яна напоўніцу забясьпечвае камунікацыю паміж студэнтамі й выкладчыкамі. Інавацыяй сыстэмы зьяўляецца інструмэнтарый для групавой працы, што стварае умовы для актыўнага прыцягненьня студэнтаў у працэс фармаваньня ведаў і іх узаемадзеяньня паміж сабой.
Вэб-сайт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта, раздзел "Праграмы дыстанцыйнай адукацыі":