Былы настаўнік з ЗША перамог на Сусьветным чэмпіянаце ілгуноў

Былы настаўнік Біл Мейнэль другі раз запар заняў першае месца на Сусьветным чэмпіянаце ілгуноў, які праходзіў у штаце Віскансін (ЗША). Для перамогі ён распавёў гісторыю пра тое, як яго асабісты сын пачаў лепей вучыцца ў школе пасьля таго, як схадзіў да зубнога лекара, а той у сваю чаргу вырваў зубы мудрасьці. 

Мейнэль таксама ўжо атрымоўваў на гэтым конкурсе перамогу ў 2003 годзе. Тады ён распавёў гісторыю аб тым, як яго жонка з-за асабістай нерашучасьці ў выбары фарбы для дома, вырашыла пафарбаваць яго ў розныя колеры.

Конкурс праводзіцца ўжо шмат гадоў і ўвесь час, пакуль ён цягнецца, удзельнікі мусяць быць пільнымі, бо ў любы момант кожны можа стаць аб’ектам для жартаў. Не вельмі прыемна даведацца ад незнаёмага чалавека, што ў вас дома пацяклі краны альбо пакуль вас не было дома, суседзі зьверху гулялі ўсю ноч так, што з столі сыпалася вапна.

Пераможцу штогадовага конкурса дастаецца адпаведны дыплём, а таксама сымбалічны прыз, які атрымоўваюць усе ілгуны. Цікава, што стаць сябрам клюбу ілгуноў можа стаць кожны, хто згодны заплаціць $1.

Паводле osvita.org.ua

Baj 00:00, 28/01/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4642 seconds.