У Эквадоры пры разгоне дэманстрацыі параненыя 57 студэнтаў

У Кіто (Эквадор) 57 чалавек былі зьбітыя, 23 - арыштаваныя ў выніку сутыкненьня паліцыі і студэнтаў, пратэстуючых супраць плянаў кіраўніцтва краіны падвысіць кошт праезду ў грамадзкім транспарце на 40%.  

Каб разагнаць некалькі сотняў навучэнцаў паліцыя ўжыла сьлезацечны газ. Студэнты, якія праводзілі маніфэстацыю ў розных раёнах сталіцы выкарыстоўвалі супраць праваахоўных органаў палкі, камяні й самаробныя выбуховыя прыстасаваньні, паведамляе osvita.org.ua.

Міністар унутраных справаў Эквадора Альфрэда Касьціла спрабаваў спыніць дэманстрантаў. Ён казаў, што прапанова падняць кошт праезду не знайшло згоды ў прэзыдэнта краіны. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0542 seconds.