Экзатычныя прафэсіі: намазвальнік булачак, жыхар Ірака і нудысцкі ратавальнік
Амэрыканцы назвалі найбольш незвычайныя працы, якімі яны займаліся на працягу жыцьця.
Найбольш экзатычныя прафэсіі ЗША наступныя:
- вядучы гульні ў бінга (гульня на грошы, вядучы называе лічбы)
- блазан на радэо
- упакоўшчык шкляных стаканаў
- намазвальнік булачак джэмам
- ратавальнік на нудысцкім пляжы
- жыхар Ірака (чалавек граў ролю мірнага жыхара падчас навучаньня амэрыканскага войска)
- чалавек, які раскладае ноты (праца заключалася ў тым, каб раскладаць/зьбіраць ноты да і пасьля рэпэтыцыяў студэнцкага аркестра)
- тэлефонны гадальнік (прадказаньне лёсу па тэлефоне)
- ратавальнік хатніх жывёлаў
- сяброўка нявесты (прафэсійныя сяброўкі патрэбныя тады, калі на вясельле прыходзіць вельмі мала людзей)
- прадавачка рытуальных паслугаў
- дэкаратар навагодніх елак
Такую апытанку правёў партал CareerBuilder.com, які апытаў прыкладна 2,5 тысячы чалавек.
Каментары праз FACEBOOK