Пры БДУ ствараюць Iнстытут кiтаязнаўства

Мэмарандум аб супрацоўнiцтве ў стварэньнi ў нашай краiне Iнстытута кiтаязнаўства iмя Канфуцыя падпiсалi рэктар Беларускага дзяржаўнага унiвэрсiтэта Васiль Стражаў i вiцэ-прэзыдэнт Пекiнскага унiвэрсытэта мовазнаўства i культуры прафэсар Лiнь Голi.

Як паведамляе прэс-служба БДУ, Iнстытут кiтаязнаўства iмя Канфуцыя будзе створаны на базе Рэспублiканскага цэнтра кiтаязнаўства «Iероглiф» пры БДУ. Галоўная мэта праекта — аб’яднаньне кiтаязнаўцаў з розных галiн (фiлёлагаў, гiсторыкаў, палiтолягаў, эканамiстаў, географаў, этнографаў, мастацтвазнаўцаў) для навуковага забесьпячэньня дзейнасьцi Рэспублiкi Беларусь ва Усходняй Азii.

Iнстытут кiтаязнаўства iмя Канфуцыя павiнен быць створаны да 1 сьнежня 2006 года. Фiнансуецца гэты праект урадам Кiтая, а партнэрам БДУ выступае адна з вядучых ВНУ Кiтайскай Народнай Рэспублiкi — Пекiнскi унiвэрсытэт мовазнаўства i культуры.

vojur 10:20, 09/01/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0625 seconds.