Рыгор Барадулін: «Сьвяткаваць зьбіраюся з жонкай, унучкай і катом»

Рыгор БарадулінВядомы беларускі пісьменьнік Рыгор Барадулін, выпускнік Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэта, кораценька адказаў на нашу апытанку аб сьвяткаваньнях новага году ў студэнцкія часы і плянах на сьвята Новага году 2006.

Як сьвяткавалі Новы Год у студэнцкія гады?

У студэнцкія гады сьвята адзначаў адпаведна: з добрым настроем і са слабым віном. Як быў малады, сустракаў Новы год зь сябрамі. Пазьней – зь сямьёй. 

Як зьбіраецеся адзначаць надыходзячыя сьвяты?

Сьвяткаваць зьбіраюся з жонкай, унучкай і катом. Абавязкова выйду на вуліцу павітаць Новы Год! На жаль, сяброў засталося ня так шмат, але, дзякуй Богу, што яны ёсьць.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3964 seconds.