Беларускія студэнты распачалі збор подпісаў за аднаўленьне Тацяны Хома ў БДЭУ

Сёньня ініцыятыўная група студэнтаў распачала збор подпісаў ў падтрымку выключанай з БДЭУ студэнткі Тацяны Хома.
Подпісы студэнты зьбіраюцца перадаць рэктару БДЭУ У.М. Шымаву, калі ж рэакцыі ня будзе, то ў Міністэрства адукацыі, дзе зараз разглядаецца скарга Тацяны Хома на дзеяньні рэктара.

Далучыцца да збору подпісаў можа любы студэнт - дастаткова спампаваць падпісны аркуш.

Перадаць запоўненыя аркушы можна адказным за збор подпісаў студэнтам, папярэдне скантактаваўшыся пра мэйл - letapis@gmail.com.

Студэнты з многіх краінаў сьвету абураныя выключэньнем Тацяны Хома з унівэрсытэту з-за трохдзённай вандроўкі ў Францыю на паседжаньне буйнейшай эўрапейскай студэнцкай арганізацыі.

"Беларускае аб'яднаньне студэнтаў у Польшчы" зараз зьбірае подпісы ў падтрымку Тацяны Хома сярод студэнтаў беластоцкіх навучальных установаў.

Тацяна Хома настроеная дамагчыся аднаўленьня ў БДЭУ і лічыць непрымальнымі такія паводзіны адміністрацыі ВНУ у дачыненьні да студэнтаў.

Воля Кузьміч 16:00, 14/12/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4706 seconds.