Тацяна Хома падала скаргу ў Міністэрства адукацыі на загад рэктара аб адлічэньні

Учора, 30 лістапада, Тацяна Хома падала скаргу ў Міністэрства адукацыі на загад рэктара аб адлічэньні. Паводле працэдуры міністэрства мае месяц на разгляд скаргі. Але Тацяна моцна спадзяецца, што адказ будзе хутчэй, паколькі хутка ў студэнтаў пачынаецца заліковая сэсія.

Таксама Тацяна лічыць, што калі адказ Міністэрства адукацыі будзе адмоўны, то гэта пацьвердзіць гаворкі, якія ходзяць па ўнівэрсытэце, аб тым, што загад на выключэньне студэнткі прыйшоў зь міністэрства. У такім выпадку Тацяна Хома будзе зьвяртацца ў суд.

Нагадаем, адна зь лепшых студэнтак факультэта міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ 24 лістапада была выключаная па загадзе рэктара з-за факту самавольнага выезду за мяжу і ейнай адсутнасьці на занятках на працягу 3 дзён. 

Адвакат Тацяны Хома сп. Сапелка лічыць, што загад выдадзены без законных на тое падставаў і мусіць быць абскарджаны.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0051 seconds.