Тацяна Хома: “Мне нічога не вядома пра існаваньне ў БДЭУ «Студэнцкага камітэту»
Інфармацыя пра выключэньне Тацьцяны Хомы з БДЭУ разышлася па ўсім сьвеце. Многія эўрапейскія інфармацыйныя агенцтвы і газэты напісалі пра гэты абуральны выпадак. Беларускія СМІ таксама ўважліва сочаць за разьвіцьцём падзеяў. У выніку ўзьнікла вельмі шмат ініцыятываў у падтрымку выключанай студэнткі, да яе зьвяртаюццца мноства людзей і прапаноўваюць сваю дапамогу. На беларускіх інтэрнэт форумах і ў блогах актыўна абмяркоўваюць гэту сытуацыю.
Але з сваім імкненьні дапамагчы, людзі не заўсёды ставяцца ўважліва да інфармацыі. Так інтэрнэт- выданьне “Беларускі партызан” зьмясьціла навіну пра тое, што ў БДЭУ нібыта распачаліся "ежедневные бессрочные 30-минутные забастовоки". Сьвярджаецца, што
“Студенческий комитет БГЭУ принял решение о начале ежедневных бессрочных 30-минутных забастовок. Каждый день в 9.00 утра они просят приходить к входу главного корпуса университета и просто стоять”.
Тацяна пракамэнтавала гэту інфармацыю для studenty.by.
“Я вельмі ўдзячная ўсім хто мяне падтрымлівае і ставіцца неабыякава да такіх падзеяў і прыватна да майго лёсу, але мне нічога не вядома пра існаваньне ў БДЭУ “Студэнцкага камітэту” і пра гэтыя 30-хвілінныя страйкі. Многія мае сябры з унівэрсытэту сапраўды плянуюць праводзіць падобныя акцыі, але час іх правядзеньня будзе паведамлены пазьней, хутчэй за ўсё яны будуць адбывацца каля 13-й гадзінаў. Бо ў гэты час пачынаюцца заняткі на факультэце МЭА, зь якога мяне адлічылі. Мы чакаем, што інфармацыя пра маё адлічэньне будзе болей пашыраная па ўнівэрсытэце і пасьля гэтага будзем прызначаць канкрэтныя даты,” – паведаміла Тацяна.