BosaeSonca прэзентуе другі Unplugged

Гурт „BosaeSonca” прэзентуе свой новы рэліз „Unplugged 2”. У аснову альбому лёг запіс жывога канцэрту на студыі EVEREST у Менску.

Цікавосткай рэлізу з’яўляецца той факт, што ўсе партыі запісаныя падчас канцэрту, а таксама дапісаныя пазней ў студыі, выканалі два музыкі гурта - Алесь Кот-Зайцаў і Алесь Ясінскі. Адсюль назва „Unplugged 2”. У тытуле альбому крыецца і яшчэ адна ідэа. Як заўважаюць самі музыкі, рэліз з’яўляецца своеасаблівым працягам папярэдняга альбома гурта, „Адпусці”, які здабыў хвалебныя водгукі з боку беларускіх музычных крытыкаў і журналістаў і стаў „Лепшым беларускамоўным альбомам” мінулага году паводле сайту Experty.by.

Гэтыя два альбомы магчыма розняцца па гуку i па маштабу, але досыць падобныя па настроі, – кажа лідэр гурта, Алесь Кот-Зайцаў, – Мы нібы зрабілі працяг папярэдняга рэлізу, але змянілі канцэпцыю з „аркестровай” на максімальна камерную, запісаўшы цэлы дыск дуэтам. Ёсьць у гэтым гучанні нешта вельмі інтымнае, камернае, таму мы і вырашыліся на такі эксперымент, каб паспрабаваць зайграць усе партыі толькі ўдвох.

Плыта складаецца з 11 трэкаў, большасьць з якіх абсалютна новы матэрыял гурта BosaeSonca. Але трапілі ў трэкліст і дзьве песні с папярэдняга альбому, а таксама кавер-версія песні ісландскага пост-рок гурта Sigur Ros. Запіс быў зрэалізаваны пры партнёрскай падтрымцы з боку студыі гуказапісу „EVEREST” і кампаніі „Будзьма беларусамі”.


11:14, 10.12.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0492 seconds.