18 верасьня ў Бэрліне адбудзецца сустрэча міністраў адукацыі эўрапейскіх краінаў

На ёй яны будуць абмярковаць будучыню эўрапейскай адукацыйнай прасторы – так званы “Балоньскі працэс”. Студэнты на гэтай сустрэчы будуць прадстаўленыя ESIB (Нацыянальныя студэнцкія зьвязы ў Эўропе).

Працэс быў распачаты ў 1999 годзе. Калі міністры шэрагу эўрапейскіх краінаў у Балоні падпісалі дэклярацыю. З таго часу кожныя два гады міністры сустракаюца і абмяркоўваць ход працэсу, тое што трэба зрабіць далей.

Сустрэча ў Бэрліне трэцяя.

З 5 гадоў дэклярацыі кола краінаў удзельніцаў пашырылася. На гэтай сустрэчы да працэсу хочуць далучыцца Албанія, Сэрбія і Чарнагор’е. Сярод краінаў СНД усё большую цікавасьць да працэсу праяўляюць Украіна і Расея. У Эўропе шмат хто скэптычна ставіцца да ўваходу Расеі ў працэс, бо не зусім яна Эўрапэйская, занадта вялікая ды і сыстэму адукцыі Расеі цяжка загнаць у Эўрапейскія стандарты.

Што тычыцца Беларусі, то тут думкі ўвогуле разыходзяцца. А калі і зьбліжаюца, то зусім не на нашу карысьць. Большасьць краінаў супраць таго, каб Беларусь увайшла ў працэс пры існуючым рэжыме. Найперш ад Беларускага Міністрэства адукацыі чакаюць рэфораў, накіраваных на дэмакратызацыю адукацыі, наданьні аўтаноміі ўнівэрсытэтам, пашырэньне студэнцкага прадстаўніцтва і г.д.  Відавочна, што наша міністэрства пакуль і не глядзіць у той бок, аб гэтым, напрыклад, яскрава сьведчыць ўвядзеньне прадмету “дзяржаўная ідэалёгія”.

Тым не менш. Хвалю спрэчак выклікала тое, што раптоўна ў сьпісе запрошаных на саміт дэлегацыяў апынулася і беларуская. Запрасіў яе туды нямецкі ўрад... пры чым, папярэдне не ўзгадніўшы з Падрыхтоўчай групай, якая займаецца ажыцьцяўленьнем працэсу паміж міністэрскімі самітамі. Чаму Беларусь разам запрасілі? Магчыма, вырашылі даць шанец? Чаму наша міністэрства нікому не паведаміла аб удзеле ў падзеі такога маштабу?

Адказы на гэтае пытаньне будуць вядомымі пасьля саміту, які працягнецца да 19.09.2003.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5432 seconds.