Журы прэміі Гедройца назвала кароткі спіс

З шасці кніг кароткага спісу да перамогі дойдуць тры.

Прэмія Гедройца

У кароткі спіс 2014 ўвайшлі наступныя 6 кніг:

  • Таццяна Барысік. Жанчына і леапард. — Мінск: “Кнігазбор"
  • Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. — Мінск: “Галіяфы”
  • Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна. — Мінск: “Кнігазбор”
  • Андрэй Гуцаў. Кніга зданяў. — Мінск: “Кнігазбор”
  • Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мінск: “Каўчэг”
  • Віктар Казько. Час збіраць косці. — Мінск: “Кнігазбор”

Цягам красавіка і першай паловы траўня пройдуць прэзентацыі ўсіх кніг, што трапілі ў кароткі спіс, а на афіцыйным сайце прэміі gedroyc.by/ з’явіцца па дзве рэцэнзіі на кожную кнігу са спісу.

Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца ў сярэдзіне траўня. На цырымоніі будуць названыя імёны трох пераможцаў. Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Папярэднія пераможцы прэміі:

2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;

2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;

2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”.

15:22, 08/04/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0602 seconds.