Журы прэміі імя Гедройца вызначыла лонг-ліст 2014 лепшых беларускіх кніг

Спіс лепшых беларускіх твораў, выдадзеных летась, уключае 12 кніг.

Наступным этапам прэміі стане вызначэнне Кароткага спісу, які будзе абвешчаны ў красавіку. Саму прэмію уручаць у траўні.

Доўгі спіс лепшых

  • Сяргей Абламейка «Настальгія»
  • Таццяна Барысік «Жанчына і леапард»
  • Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі»
  • Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна»
  • Віталь Воранаў «Шэптам»
  • Андрэй Гучаў «Кніга зданяў»
  • Сяргей Дубавец «Сіні карабель у блакітным моры плыве»
  • Віктар Казько «Час збіраць косці»
  • Віктар Марціновіч «Мова»
  • Пістончык «Дэгенератыўны слоўнік»
  • Людміла Рублеўская «Авантуры студыёзуса Вырвіча»
  • Юры Станкевіч «Брамнік заўжды самотны»

Апісанне кніг і іх аўтараў, а таксама фрагменты тэкстаў апублікаваныя на сайце прэміі імя Ежы Гедройца.

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Папярэднія пераможцы прэміі:

  • 2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»;
  • 2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»;
  • 2014 — Ігар Бабкоў «Хвілінка. Тры гісторыі».

Ганка Сушыла 14:00, 30.03.2015 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0433 seconds.