Студэнт Стаўрапальскага ўнівэрсытэта скраў дзяўчыну, каб прымусіць яе выйсьці замуж

У Стаўрапальскім краі затрыманы студэнт Стаўрапальскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, які скраў дзяўчыну. Па дадзеным КУС края, аб зьнікненьні дзяўчыны паведаміў яе бацька - мясцовы прадпрымальнік.

Паводле папярэдніх зьвестак, студэнт, які скраў дзяўчыну, некалькі гадзінаў утрымліваў пацярпелую ў прыватным доме і спрабаваў угаварыць яе пабрацца зь ім шлюбам.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку вызвалілі закладніцу, падазроны затрыманы. Па дадзенаму факту распачалося рассьледваньне, вырашаецца пытаньне аб узбуджэньні крымінальнай справы.

Baj 13:00, 30/09/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5227 seconds.