11 беларускіх маладых фатографаў, многія з якіх добравядомыя, паўгады вучыліся ў фотарэдактараў і фатографаў з сусветнымі імёнамі. Па выніках курсу ў мінскай прасторы «Цэх» 27 снежня адкрылася фотавыстава «Бліжэй, чым блізка».
Фотапраекты 11 аўтараў распавядаюць пра тайскі бокс і самагонаварэнне, скокі з парашутам і жыццё невідушчых, пошукі зніклых і смяротнае пакаранне ды іншыя тэмы, пры даследаванні якіх фатографы пагружаліся ў тэмы максімальна глыбока, каб быць «Бліжэй, чым блізка» да сваіх герояў.
Трынаццаць фотапраектаў былі створаныя пад кіраўніцтвам фотарэдактара Андрэя Паліканава («Русский репортер») і фатографаў Юрыя Козарэва (Time, Noor) і Таццяны Плотнікавай («Русский репортер»). Праца вялася на супольных сустрэчах і праз сеціўныя кантакты.
Сярод удзельнікаў выставы - Сяргей Балай, Уладзь Грыдзін, Сяргей Гудзілін, Аляксандра Салдатава, Дзяніс Дзюба, Людзьміла Пагодзіна, Надзея Бужан, Юля Ваўчок, Максім Сарычаў, Дзмітрый Кужэлькоў і Даша Сапранецкая.
Выстава будзе працаваць да 27 студзеня 2015 года ў прасторы «Цэх».