Паэтычны народны слэм прымае заяўкі на ўдзел

Народны — значыць для ўсіх, і для прызнаных паэтаў, і для тых, хто ніколі не прэзентаваў свае вершы, але хоча гэта зрабіць.

13-15 лютага 2015 г. у Мінску пройдзе штогадовы міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», у межах якога адбудзецца слэм — паэтычнае спаборніцтва, дзе аўтары чытаюць свае вершы і атрымліваюць адзнакі ад глядацкай залі за змест і артыстызм.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад 16 снежня 2014 да 2 лютага 2015 г. Фінальны спіс удзельнікаў будзе сфарміраваны на конкурснай аснове.

Як падаць заяўку:

Загрузіце на youtube відэа, дзе вы чытаеце адзін уласны верш, і дашліце спасылку на ролік праз форму падачы заяўкі. Якасць відэа не мае прынцыповага значэння, яно можа быць знятае і на смартфон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэл. (017) 200-80-91 і электроннай пошце sbp@lit-bel.org

Аргкамітэт фестывалю

17:55, 17/12/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0585 seconds.