Morcheeba: «Прывітанне, Беларусь!»

Гурт Morcheeba абраў беларускі праект Shuma для таго, каб адкрыць свой канцэрт у Мінску, які адбудзецца 15 снежня ў Prime Hall. А вакалістка Скай Эдвардс павітала прыхільнікаў на беларускай.

Гурт Shuma быў адабраны з 50 беларускіх артыстаў, якія даслалі свае прапановы. Заснаваны ў 2011 годзе праект спалучае актуальную электроніку з народнымі спевамі. На рахунку гурта выступы на фэстах "Jazz-Кактэбель" (Украіна), "UpToDate" (Польшча), а таксама беларускіх "Вольнае паветра", "Можна", "Электронныя забавы", "Камяніца".

– Для нас гэта нечакана і прыемна. Яшчэ адно пацверджанне, што пра слушным падыходзе беларускія народныя песні цалкам актуальныя для сучаснай публікі, прычым не толькі лакальнай, – тлумачыць Руся, вакалістка Shuma, чыё выступ распачнецца роўна а 7-й.

"Беларускую тэму" у межах канцэрта падтрымала і вакалістка Morcheeba Скай Эдвардс, якая пачала свій відэазварот з прывітання на чыстай беларускай. Нагадаем, гэта будзе першы выступ брытанскага калектыву ў Беларусі. Гурт Morcheeba, вядомы па хітах "The Sea", "Rome Wasn’t Built in A Day", "World Looking In", "Otherwise" прыедзе да нас з праграмай лепшых песень і ў залатым складзе.

Група MORCHEEBA (Вялікабрытанія)
з праграмай "Greatest Hits Plugged & Unplugged"
15 снежня - Prime Hall - 19.00

Квіткі: танцпол - 450 тыс. руб., столікі 500 тыс. - 1 млн.
Продаж у касах Kvitki.by, Ticketpro, "Мінскканцэрту"
Даведка / дастаўка: (044) 48 20160, (025) 700 59 45

16:00, 11/12/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0628 seconds.