Конкурс «Стань героем МаеСэнс» адабраў каманды, якія будуць змагацца за перамогу
Скончылася падача заявак на дабрачынны конкурс «Стань геряем МаеСэнс» і арганізатары назвалі супергерояў, які будуць змагацца за ўзнагароду агульнай сумай у 13 000 000 рублёў ад МаеСэнс и StartIdea.
Адбор прайшлі наступныя каманды:
- «Папа может»
- «С любовью к животным»
- «Выдыхай добро»
- Пашукова-выратавальны атрад “Анёл”
- «Белоснежка и помощники»
- «Краски памяти»
- «Зоошанс»
- «Good People»
- «Операция “Ы” и другие приключения Шурика»
Удзельнікі цягам месяцу да 25 снежня 2014 году будуць актыўна падтырмлівацбб абраныя дабрачынныя ініцыятывы на сайце Maesens.by:
папулярызаваць кірункі дапамогі, ствараць сустрэчы, запрашаць новых людзей і многае іншае. Сярод кірункаў дапамогі, якім каманды будуць аказваць падтрымку ў перыяд конкурсных мерапрыемстваў, ГААЖ «Эгіда», культурная ініцыятыва «МОВА НАНОВА», цэнтр адаптацыі «Суперкот і Суперпёс», ПВА «Анёл», Магілёўскі дзіцячы хоспіс, БГА ПБЖ «ЗООшанс», а таксама зборы сродкаў на рэабілітацыю для Маргарыты Цімошак, на праходжанне лячэбных курсаў для Сашы Іванцовай і на навагоднія падарункі для дзяцей, у якіх няма бацькоў.
Любы жадаючы таксама можа ўнесці свой уклад, падтрымаўшы адну з названых дабрачынных ініцыятыў, і дапамагчы ўдзельнікам камандаў атрымаць узнагароду. Стварыць сустрэчу можна на сайце Maesens.by, альбо праз афіцыйны сайт конкурсу Superhero.by.
Паводле прэс-рэлізу