Амэрыканскія студэнты адстаялі сваё права будаваць бяздротавыя сеткі дзе заўгодна

Адміністрацыя амэрыканскага Тэхаскага ўнівэрсытэта ў Даласе была змушаная саступіць студэнтам, якія арганізавалі інфармацыйную кампанію супраць яе дзеяньняў.

Як паведамляе выданьне Star-Telegram.com прычынай сталася наяўнасьць у інтэрнатах унівэрсытэта прыватных бяздротавых сетак стандарту Wi-Fi. Жыхары інтэрната пачалі разварочваць на сваёй тэрыторыі кропкі доступу ў Інтэрнэт, якія былі падлучаныя да мясцовых камэрцыйных правайдэраў. У той жа час на гэтай тэрыторыі працуе ўнівэрсытэцкая сетка, якая працуе ў стандарце Wi-Fi.

Шматлікія студэнты не жадаюць карыстацца ўнівэрсытэцкім доступам і аддаюць перавагу паслугам прыватных правайдэраў. Для гэтага асобныя навучэнцы пачалі арганізоўваць лякальныя кабэльныя падключэньні. Яны ўсталёўваюць Wi-Fi-рэтранслятары для выкарыстоўваньня падключэньняў адразу некалькімі студэнтамі.

Кіраўніцтва ВНУ прыйшло да высновы, што такія сеткі перашкаджаюць унівэрсытэцкім сеткам, бо робяць перашкоды ў іх працы і выдала загад, які забараняе такую дзейнасьць. Аднак студэнты з загадам не згадзіліся. Яны пачалі ў інтэрнэце актыўную інфармацыйную кампанію, у якой не апошнюю ролю згулялі "блогі" - інтэрнэт-дзёньнікі, вельмі папулярныя зараз сярод амэрыканскай моладзі.

Студэнты казалі, што адміністрацыя парушае іх права на выбар апэратара сувязі й іншыя дэмакратычныя правы й свабоды. Пад ціскам грамадзкасьці ўнівэрсытэцкая адміністрацыя вымушана была скасаваць сваё патрабаваньне.

Акрамя таго высьветлілася шмат юрыдычных складанасьцей - у прыватнасьці, апошнія загады Фэдэральнай камісіі па сувязі (FCC) забараняе землеўладальнікам пярэчыць разгортваньню на сваёй тэрыторыі бяздротавых сетак, акрамя таго, шэраг унівэрсытэцкіх будынкаў не належаць унівэрсытэту наўпрост, і там не заўсёды могуць дзейнічаць унівэрсытэцкія інструкцыі й загады, якія датычныя уласнасьці на зямлю й нерухомасьць.

Baj 15:25, 22/09/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.519 seconds.