23 верасьня ў Менску пройдзе чарговая акцыя Крытычнай Масы
У гэты дзень у розных гарадох па ўсёй плянэце ў дамоўленых месцах у прызначаны час зьбярэцца вялікая колькасьць вэлясыпэдыстаў самых розных узростаў, прафэсіяў, захапленьняў, каб прыняць удзел у "Крытычнай масе" (КМ).
Традыцыйна ўдзельнікі КМ вельмі неаднародныя й матывы прыехаць на гэтую акцыю могуць быць вельмі рознымі: прыцягнуць увагу да праблемы разьвіцьця вэлясыпэднага транспарту, патрабаваць будаўніцтва дарожак, нагадаць аб экалягічных праблемах выкліканых аўтамабілізацыяй, нехта проста прыяжджае пракаціцца ў вялікай групе аднадумцаў.
На гэты раз акцыя Крытычнай масы прывязана да Усясьветнага Дня Без Аўтамабіля, які праходзіць 22 верасьня.
Усясьветны Дзень Без Аўтамабіля (World Carfree Day) - гэта глябальная акцыя,якая праводзіцца у розных краінах сьвету, якая нагадвае аб нэгатыўным уплыве аўтамабіляў на навакольны сьвет і прыцягвае як мага больш людзей да альтэрнатывы аўтамабілю: грамадзкі транспарт, вэлясыпэд альбо ўласныя ногі.
Пачатак Крытычнай масы - 23 верасьня ў 18:00, каля тэатра опэры й балета (Няміга).
Больш інфармацыі пра крытычную масу - http://criticalmass.mi.by
World Carfree Network - http://www.worldcarfree.net/