Афiцыйнае адкрыццё Месяца фатаграфii ў Мiнску і лекцыя знакамітага брытанскага фатографа

9 кастрычнiка а 19-й гадзiне лофт-прастора каля бара «Хулiган» (Кастрычнiцкая вул., 16) стане пляцоўкай для афiцыйнага адкрыцця «Месяца фатаграфii ў Мiнску» пры падтрымцы гандлёвай маркi Carlsberg. Ганаровым госцем мерапрыемства стане Марцін Пар — знакаміты брытанскі фатограф-дакументаліст, куратар i калекцыянер фотакніг.

У праграме адкрыцця адбудзецца вiджэiнг з выкарыстаннем праекцый фатаграфій з усіх выстаў і мерапрыемстваў фестывалю. Музычнае суправаджэнне адкрыцця забяспечыць жывы выступ вядомага беларускага рок-гурта Drum Ecstasy. Уваход на мерапрыемства вольны.

Месяц фатаграфii ў Мiнску: Лекцыя Марцiна Пара

9 кастрычнiка а 17-й гадзiне ў межах «Месяца фатаграфii ў Мiнску» у Гёте Iнстытуце адбудецца сустрэча з легендарным Марцiнам Парам, якi прачытае лекцыю пра сваю фатаграфічную практыку.

Марцін Пар — знакаміты брытанскі фатограф-дакументаліст, куратар і калекцыянер фотакніг. З 1994 года Пар стаў членам фатаграфічнага агенцтва Magnum. Ён вядомы сваімі сатырычнымі і антрапалагічнымі праектамі, што дакументуюць багацце, раскошу і паўсядзённае жыццё Захаду. Марцін Пар выдаў больш за 40 аўтарскіх кніг. Найбольш вядомыя праекты ўключаюць такія серыі, як «Цана жыцця» (TheCostofLiving), «Маленькі свет» (SmallWorld), «Звыклы сэнс» (CommonSence). Таксама Пар знаны дзякуючы выданню трылогіі «Фотакніга: гісторыя» (ThePhotobook: AHistory), якая ўтрымлівае больш за 1000 прыкладаў розных фотакніг з XIX стагоддзя да сённяшняга дня. На лекцыі Марцін Пар раскажа пра трансфармацыю сваёй практыкі і ключавыя тэмы, з якімі ён працуе.

Пра «Месяц фатаграфii ў Мiнску»

Напрыканцы верасня 2014 года ў беларускай сталіцы пачаўся фестываль «Месяц фатаграфіі ў Мінску», які прадстаўляе шэраг культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, скіраваных на ўмацаванне статусу беларускай фатаграфіі як віду мастацтва і яе інстытуцыяналізацыю ў нашай краіне. Арганізатары фестывалю хочуць паказаць, што культурнае асяроддзе Беларусі адкрытае для супрацоўніцтва  з суседзямі, што беларусам таксама цікавыя фатаграфічныя падзеі, якія адбываюцца ў рэгіёне, у тым ліку прысвечаныя нашай краіне, і адна з задач фестывалю — зрабіць іх больш даступнымі для беларускага гледача.

У межах фестывалю пройдзе 12 выстаў, 4 лекцыi i 2 прэзентацыi кнiг. Акрамя таго, будзе прысуджана фотапрэмiя «PRAFOTA» за найлепшы дакументальны і арт-праект.

Сачыць за падзеямi «Месяца фатаграфіі ў Мінску» можна на сайце фесывалю mfm.by.

11:21, 07/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0741 seconds.