Тысячы студэнтаў выйшлі на акцыі за дэмакратыю ў Ганконгу

У Ганконгу пачаліся шматтысячныя студэнцкія пратэсты з-за палітыкі Кітая, які парушыў уласныя абяцанні і адмаўляе рэгіёну ў магчымасці абіраць кіраўнікоў на дэмакратычных выбарах. Да тысячаў студэнтаў, якія выйшлі на вуліцы, далучыліся 400 выкладчыкаў Кітайскага Ўніверсітэта Ганконга.


Фота: VINCENT YU/AP PHOTO

Палітычныя лідары Кітая абяцалі, што да 2017 году ў Ганконгу пройдуць прамыя выбары кіраўніцтва, але ў жніўні Пекін перадумаў і абвясціў, што на выбарах будуць толькі 2-3 кандыдаты, якіх загадзя абяры спецыяльны камітэт.

Студэнцкія актывісты вінавацяць Кітай у парушэнні ўласных абяцанняў, але Пекін адмаўляе абвінавачванне, перадае Reuters.

Ганконг, які доўгі час быў брытанскай калоніяй, вярнуўся пад юрысдыкцыю Кітая ў 1997 годзе і атрымаў статус аўтаномнага рэгіёну. КНР мусіла захоўваць дэмакратычную палітычную сістэму ў адпаведнасці з канцэпцыяй «Адна краіна – дзве сістэмы», прапанаванай Дэн Сяапінам яшчэ ў пачатку 1980 для Тайваня, Макао і Ганконга. Аднак цяпер Пекін адмаўляецца праводзіць свабодныя выбары кіраўнікоў гарадоў Ганконга.

Уні Вера 23:15, 22/09/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0625 seconds.