ЕГУ запрашае на восеньскія Дні адчыненых дзвярэй
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у восеньскіх Днях адчыненых дзвярэй, якія пройдуць 25-31 кастрычніка.
Цягам тыдня удзельнікам прапануюць:
- Наведаць і паўдзельнічаць у лекцыях і семінарах па прадметах, якія вывучаюць студэнты-бакалаўры
- Паўдзельнічаць у выставе бакалаўрскіх праграм і сустрэцца з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі, студэнтамі і іх бацькамі, а таксама з выпускнікамі ЕГУ
- Здаць экзамен па замежнай мове, а таксама па эсэ ці кампазіцыі. Вынікі экзаменаў могуць быць залічаныя пры паступленні ў ЕГУ.
Дэдлайн гэгістацыі для ўдзелу ў мерапрыемстве да 12 верасня для тых, каму патрэбная віза, і да 20 кастрычніка для тых, хто мае шэнгенскую візу. Падрабязнасці пра Дні адчыненых дзвярэй ЕГУ выкладзеныя на сайце ўніверсітэта.