Самы вялікі міжнародны конкурс стартапаў запрашае да ўдзелу беларусаў


Пераможцы 2013 году 

Get in the Ring: Investment Battle — самы буйны міжнародны конкурс стартапаў, які адбудзецц 21 лістапада ў часе Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. У конкурс, які аб'ядноўвае больш за 2000 праектаў з 50 краін свету, удзельнікі змагаюцца за галоўны прыз памерам да 1 000 000 еўра. 

Гісторыя

Get in the Ring: Investment Battle пачаў сваё існаванне ў 2009 годзе і да 2011 года быў лакальным Еўрапейскім спаборніцтвам, якое называлася Meet the Dragons. На працягу некалькіх гадоў, конкурс набыў вялікую папулярнасць і на дадзены момант гэта глабальнае спаборніцтва, адборачныя туры якога праводзяцца ў 8 рэгіёнах: Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Афрыка, Азія, Блізкі Усход, Паўднёвая, Усходняя і Заходняя Еўропа. 

Пераможцы мінулых гадоў 

  • 2011 YOUCOOK (Германія) — сэрвіс, які прапануе кліентам гатовыя для падрыхтоўкі здаровыя і свежыя комплексы ежы. 
  • 2012 Risparmio Super (Італія) — сэрвіс для параўнання коштаў на прадукты ў звычайных і інтэрнэт крамах і падбору месца пакупак, найбольш аптымальнага для кожнага канкрэтнага спісу прадуктаў. 
  • 2013 EyeVerify (ЗША) — біяметрычная сістэма бяспекі, якая заснаваная на крывяным ціску бялкоў вачэй (праграма і мабільны дадатак)

Пра Get in the Ring: Investment Battle 

Get in the ring: Investment Battle — новая пітчынгавая канцэпцыя, дзе 2 стартапы выступаюць адначасова на рынгу. Кожная бітва складаецца з 5 раўндаў па 50 секунд. Такім чынам, у кожнага стартапа ёсць каля 25 секунд, каб пераканаць журы ў тым, што менавіта ён павінен стаць пераможцам. Кожны раўнд праводзіцца на асобную тэму, сярод якіх каманда, дасягненні, бізнес-мадэль і рынак, фінансы і інвестыцыі, акрамя таго заключны раўнд адводзіцца на адвольную тэму. Пасля кожнага раўнда журы задае выступоўцам пытанні на працягу 5 хвілін. Па завяршэнні ўсіх пяці раўндаў аб'яўляецца пераможца «бою», які сустракаецца з трыма іншымі пераможцамі ў фінальным «бітве». 

Адбор у Get in the Ring: Investment Battle 

Для таго, каб стаць адным з 8 удзельнікаў Фінальнай бітвы Get in the Ring: Investment Battle неабходна прайсці 2 этапы адбору: 

1 этап — Нацыянальны адбор. На дадзеным этапе будуць абраныя ад аднаго да пяці лепшых стартапов з Беларусі, якія прадставяць нашу краіну на Рэгіянальным конкурсе ў Балгарыі.

2 этап — Рэгіянальны адбор сярод стартапаў Усходняй Еўропы, пераможца якога паедзе ў Ратэрдам на фінальную бітву. 

Шэсць прычынаў паўдзельнічаць

  • пашырыць кола знаёмстваў 
  • атрымаць парады ад экспертаў сусветнага ўзроўню 
  • пазнаёміць інвестараў з праектам 
  • знайсці новых сябраў у каманду 
  • пазнаёміцца ​​з аднадумцамі 
  • стаць крыніцай натхнення для гледачоў 

Першы этап

Кожны год для правядзення Нацыянальных конкурсаў Эрасмус цэнтр па падтрымцы прадпрымальніцтва выбірае арганізацыю, якая праводзіць лакальны адбор каманд. У 2014 годзе такой арганізацыяй стала кансалтынгавая кампанія Civitta, якая з'яўляецца вядучай незалежнай кансалтынгавай кампаніяй у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Civitta актыўна працуе са стартапам ва ўсіх рэгіёнах, дапамагаючы пачаткоўцам прадпрымальнікам на ўсіх стадыях працы над праектам: пачынаючы са стадыі фармавання канцэпцыі да прыцягнення інвестыцый. 

У рамках конкурсу задача кампаніі даць магчымасць беларускім стартапам паўдзельнічаць у міжнародным і атрымаць магчымасць атрымаць інвестыцыі для свайго праекта. Адбор заявак будзе адкрыты да 20 верасня 2014 года, а вынікі будуць абвешчаныя 15 Кастрычніцка 2014. 

Для падачы заяўкі на ўдзел праект павінен адпавядаць наступным крытэрам: 

  • стартапу павінна быць менш за 5 гадоў 
  • ўдзельнікі каманды павінны свабодна гаварыць па-ангельску 
  • памер неабходных інвестыцый павінен быць да 1.000.000 еўра 
  • ідэя павінна быць інавацыйнай і маштабавацца 

Падачы заявак на ўдзел адбываецца тут.

  • Пры адборы ўдзельнікаў будуць ўлічвацца наступныя крытэрыі: 
  • вопыт і кваліфікацыя удзельнікаў каманды 
  • дасягненні каманды 
  • ідэя / мадэль 
  • перспектыўнасць праекта і яго прыбытковасць (самы важны крытэр) 

Па ўсіх пытаннях адказ беларусам дадуць па электронным адрасе: nataliya.tarasevich@civitta.by


22:35, 13.08.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.2939 seconds.