У Менску пройдзе MentorDay для аўтараў новых IT-ідэй

Па 15 чэрвеня арганізатары прымаюць заяўкі ад аўтараў маладых праектаў у сферы высокіх тэхналогій, а таксама ад тых, хто пакуль мае толькі ідэю да новай справы ў сферы ІТ. Лепшыя удзельнікі MentorDay змогуць атрымаць экспертную і фінансавую падтрымку ад 10 млн. беларускіх рублёў для праверкі гіпотэз або стварэння прататыпа, а таксама стаць першымі прэтэндэнтамі на бясплатнае рэзідэнцтва ў бізнэс-інкубатары ПВТ.

Конкурс пры падтрымцы Парка Высокіх тэхналогій і Startidea.by пройдзе ў тры этапы:

Прыём заявак да 15 чэрвеня 2014г .

Адбор ідэй і папярэдняя камунікацыя з аўтарамі - з 16 чэрвеня па 23 чэрвеня 2014 г. 

MentorDay — 28 чэрвень 2014г .

Сустрэчы afterMentorDay — па патрэбе.

MentorDay будзе складацца з 2 -х блокаў:

Семінар Старшыні Савета дырэктараў «Цэнтра протатыпавання Вышэйшай школы эканомікі» і сузаснавальніка бізнес-акселератара «i-Accelerator» Віталя Вінаградава, які раскрые сутнасць панятку — «Дарожная карта праекта».

Дарожная карта — гэта разгорнуты пакрокавы план развіцця праекта, сфармаваны з улікам асаблівасцяў рынку і існуючых тэхналогій. Пісьменна складзеная «дарожная карта» дапамагае спрагназаваць шляхі развіцця праекта і выбраць найбольш эфектыўную стратэгію. Такім чынам, «дарожная карта» з'яўляецца магутным інструментам пабудовы стратэгіі, планавання і прыняцця кіраючых рашэнняў.

Імпрэза даступная ўсім. Але колькасць месцаў абмежавана і папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

Экспертны дыялог з аўтарамі ідэй.

«Калі менавіта ваш праект з'яўляецца самым цікавым і перспектыўным - дакажыце гэта на MentorDay! Не выпусціце магчымасць змяніць свет да лепшага!» — заклікаюць арганізатары.

Падрабязнасці пра MentorDay - на сайце конкурса.

13:50, 05/06/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0051 seconds.