На iTunes выйшаў дэбютны альбом "Out Of Place" беларускай спявачкі Groosha. Groosha — праект вакалісткі і клавішніцы Анастасіі Верцель у жанры піяна-поп.
У запісу альбома таксама прымалі ўдзел музыкі гурта My Ocean Павел Ярмочэнка (бубны) і Міхаіл Марыніч (бас-гітара). Запіс і звядзенне выкананы Паўлам Чарняўскім, вядомым па працы з Botanic Project, Vicious Crusade і Дзмітрыем Калдуном.
Альбом складаецца з 9 трэкаў ў жанры піяна-поп, агульная працягласць 20 хвілін. Вядучы інструмент — фартэпіяна, у абрамленні ўдарных і бас-гітары. Па настроі гэта лёгкая музыка з жывой мелодыкай і філасофскімі тэкстамі на тэму кахання, надзеі і барацьбы са смерцю (Rabbit). За выключэннем балады Vampire Opera, напісанай на рускай мове, усе тэксты англамоўныя. Па гучанні альбом блізкі да Рэгіны Спектар, адэскага дуэту Fleur і французскай спявачкі Zaz.
Гісторыя «Out Of Place» не зусім звычайная. Праца над ім пачалася ў Менску і скончылася ў Нью-Ёрку, куды Анастасія пераехала на завяршальнай стадыі запісу. У 2013 годзе Груша пачала выступаць з альбомам у нью-ёркскіх клубах. Беларуская прэм'ера альбому адбылася ў жніўні 2014 у мінскім клубе Графіці.
Цяпер Груша працуе над новым матэрыялам у Нью-Ёрку і плануе прасоўваць сваю музыку ў Беларусі і ў ЗША.