Фотаконкурс «Еўропа побач з намі» запрашае ўдзельнікаў, каб адправіць пераможцу ў вандроўку

Конкурс фатаграфіі «Еўропа побач з намі» адбываецца ў межах «Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю».


Фотаздымак пераможцы мінулага году Віталя Бразоўскага

  1. Фотаконкурс адкрыты для грамадзян Беларусі, якія стала пражываюць на тэрыторыі краіны.
  2. Сюжэт фотаздымкаў павінен адпавядаць тэме фотаконкурсу «Еўропа побач з намі». Тэмамі кадраў могуць быць людзі, краіны і адносіны паміж імі. Вітаюцца фотаздымкі, якія распавядаюць пра міжнародныя праекты, суседства з іншымі краінамі і культурамі, а таксама ўплыў такіх зносін на чалавека і грамадства. Эмацыйны настрой і атмасфера будуць станоўча адзначаны прафесійным журы. Тэма фотаконкурсу можа быць раскрыта праз адну ці некалькі фатаграфій.
  3. Здымкі павінны быць зробленыя на тэрыторыі Беларусі ці адной з краін Еўразвязу або «Усходняга партнёрства» (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны) і адпавядаць наступным тэхнічным патрабаванням: фармат ".jpg", памер 1024х768, якасць 300dpi, памер файла ад 1 МВ да 3 МВ. Дасылаць на конкурс можна не больш за 3 фотаздымкі.
  4. Дасылаць працы неабходна да 30 жніўня 2014 года на e-mail: info@odb-office.eu з пазнакай «Фотаконкурс». У лісце неабходна ўдакладніць сваё прозвішча, імя, хатні адрас, e-mail і нумар тэлефона.

У склад журы фотаконкурсу будуць уваходзіць арганізатары, прадстаўнікі амбасадаў і прафесійныя фатографы. Акрамя галоўнага прызу конкурсу – падарожжа ў Еўропу — удзельнікі, якія зоймуць 2-е і 3-е месца ў конкурсе, атрымаюць памятныя прызы.

Арганізатары конкурсу плануюць наладзіць выставу ў выпадку, калі добрых працаў набярэцца шмат.

У межах «Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю» таксама прайдуць іншыя конкурсы, падрабязная інфармацыя пра ўдзел у іх змешчаная на сайце odb-office.eu.

14:13, 13/08/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0592 seconds.