Як сплесці кошык сваімі рукамі – у вёсцы Азярычына пройдзе рамесніцкі летнік

Сакрэтам лазапляцення і кавальства навучаць на традыцыйным рамесніцкім летніку на рацэ Пціч.

Рамесніцкі летнік у вёсцы Азярычына ладзіцца ўжо трэці год запар. Сёлета ён адбудзецца з 6-га па 10-га жніўня.

На малюўнічым беразе ракі Пціч удзельнікі будуць асвойваць традыцыйны беларускі рамесніцкі занятак характэрны для гэтай мясцовасці - лазапляценне.

"Кошык сваімі рукамі – вось, што мы прапануем удзельнікам майстар-класа! Акрамя гэтага ўпершыню мы ўзяліся за кавальства! Кожны зможа на майстар-класе выкаваць сабе фібулу ці цвік! Вечары займуць міні-этнаграфічныя паходы і народныя танцы ля вогнішча, а завершыць летнік выніковы канцэрт для мясцовых жыхароў і з іх удзелам!" – анансуюць арганізатары 

Рамесніцкі летнік будзе праводзіцца на беразе ракі Пціч, побач з вёскай Азярычына, Пухавіцкага раёна, Мінскай вобласці (35 км. ад Мінску, у 2 км ад в. Дудуткі).

Усіх зацікаўленых да супрацоўніцтва і ўдзелу прсяць звяртацца на па кантактах:

Васіль 

Падрабязнасці ў суполках VK і Facebook

14:52, 12/07/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.064 seconds.