ЕГУ запрашае беларускіх студэнтаў і выпускнікоў ВНУ на калоквіўм
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае студэнтаў старэйшых курсаў і выпускнікоў беларускіх ВНУ прыняць удзел у магістэрскім калоквіўме, які адбудзецца ў Вільні 26-28 чэрвеня 2014 г.
Удзельнікі калоквіўму змогуць пазнаёміцца са зместам магістэрскіх праграм у ЕГУ, а таксама даведацца пра прафесійныя перспектывы выпускнікоў гэтых праграм.
Праграма калоквіума складаецца з прэзентацый даследванняў, майстар-класаў і круглых сталоў. Падчас мерапрыемства пройдзе майстар-клас па падрыхтоўцы даследчыцкіх праэктаў, а таксама ўдзельнікі пазнаёмяцца з кіраўнікамі і выкладчыкамі магістэрскіх праграм у ЕГУ. У праграму ўключаны і культурніцкія мерапрыемствы. З больш падрабязным зместам калоквіума для кожнай з праграм можна пазнаёміцца па спасылцы.
Рэгістрацыя для ўдзелу ў мерапрыемстве адбываецца да 19 траўня (для тых, каму трэба візавая падтрымка) і да 10 чэрвеня (для тых, каму віза непатрэбна). Зарэгістравацца можна па спасылцы http://goo.gl/kmKu5r
Еўрапеўскі гуманітарны універсітэт пакрывае выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне для ўдзельнікаў мерапрыемства.