ЕГУ ладзіць у Менску ўрбаністычны воркшоп пра тое, як чэмпіянат па хакеі змяняе горад

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел ва ўрбаністычным воркшопе “Mapping the World Hockey Cup in Minsk”, які пройдзе 11 траўня ў Мінску.  

ЧМ па хакеі
Фота gazetaby.com

Падчас воркшопа выкладчыкі спецыялізацыі «Крытычныя гарадскія даследаванні» магістэрскай праграмы «Культурныя даследаванні» разам з удзельнікамі будуць даследваць, як Чэмпіянат свету па хакеі ўплывае на ўспрыняцце прасторы сучаснага Менску. Таксама будзе прэзентаваны змест праграмы «Культурныя даследванні» ў ЕГУ. Воркшоп правядуць выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту Бенджамін Коўп, Міадраг Куч і Фелікс Акерман.

Мерапрыемства будзе праводзіцца на ангельскай мове, удзел бясплатны. Для ўдзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы http://goo.gl/NR5kWO да 10 траўня ўключна. Пасля рэгістрацыі ўдзельнікам паведамяць пра месца і час правядзення мерапрыемства.

Уні Вера 14:00, 07/05/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0859 seconds.