Вандроўка наведвальнікаў studenty.by у НЯСЬВІЖ – 10-11 верасьня
Нарэшце! Спадарства, сябры, студэнты, народ – 10-11 верасьня едзем у Нясьвіж! Там будзе ўнікальная магчымасьць пазнаёміцца наведвальнікам studenty.by між сабою, таксама цікава (па-сяброўску, нефармальна) правесьці час, даведацца пра Нясьвіж тое, што ведаюць толькі жыхары гэтага неверагоднага горада.
Ночыць будзем у аднаго з заўзятых наведвальнікаў сайту (у Baja ). Але лепш браць з сабою спальнікі і нават дыванкі (калі ёсьць), бо памер кватэры абмежаваны. Ад’езд – у суботу да абеда. У Менску будзем у нядзелю ў другой палове дня.
У праграме: экскурсія па Нясьвіжы, шашлычкі (ці сала – залежыць ад таго, што з сабою возьмем) на прыродзе, шчырыя нефармальныя размовы ды гульні.
Падрабязьней пра вандроўку можна даведацца ў форуме.
Усіх шчыра запрашаем і прагнем пазнаёміцца!
Каментары праз FACEBOOK