Названыя 12 лепшых беларускіх кніг, што выйшлі ў 2013 годзе

27 сакавіка журы вызначыла доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройца.

У спіс ўвайшлі наступныя аўтары і кнігі:

  1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.
  2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.
  4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
  9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.
  10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
  11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

Кароткі спіс будзе вызначаны ў сярэдзіне траўня. Да яго абвяшчэння ў кнігарні «логвінаЎ» пройдуць прэзентацыі ўсіх кніг з доўгага спісу, паведамляе прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: з беларускага боку — Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, з польскага боку — Малгажата Бухалік, Адам Паморскі. Ганаровы старшыня журы — Лешак Шарэпка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

21:09, 27/03/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0595 seconds.