БДУ павялічыць колькасць новых студэнтаў-платнікаў да 65.2%
Сёлета ў БДУ будзе ізноў павялічаны набор студэнтаў, што самі аплачваюць навучанне. У буйнейшым дзяржаўным універсітэце за кошт бюджэту ў новым наборы будзе вучыцца толькі кожны трэці студэнт.
У 2014 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт павялічыць прыём за кошт студэнтаў, якія вучацца платна, паведаміў рэктар універсітэта Сяргей Абламейка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 25 сакавіка
Паводле яго слоў, якія цытуе БелаПАН прыём на бюджэтную дзённую форму зменіцца нязначна. Плануецца прыняць 2.045 чалавек супраць 2.048 летась, на завочную бюджэтную –– 350 (337 у 2014 годзе). Акрамя таго, на скарочаную форму навучання (бюджэт) прымуць 86 чалавек (70 –– у 2013 годзе).
На дзённую платную форму навучання, сказаў Абламейка, прымуць 2.723 чалавекі (у 2013 годзе — 2.514), а на завочную — 1.925 (у 2013 годзе — 1.931).
Такім чынам, на бюджэтную форму навучання сёлета прымуць 2.481 чалавека, а на платную — 4.648 (у 2013 годзе — 2.455 і 4.445 адпаведна). Цяпер у БДУ вучацца 31.019 студэнтаў і магістрантаў, амаль дзве траціны — на платнай аснове.
Упершыню колькасьць платнікаў у БДУ перавысіла колькасьць бюджэтнікаў у 2006 годзе.