Адкрыты прыём заявак на курс «Сацыяльны прадпрымальнік» у Талака.Школе
Ад 18 сакавіка адкрытая рэгістрацыя ўдзельнікаў на інавацыйны для Беларусі навучальны курс «Сацыяльны прадпрымальнік» у Талака.Школе.
Гэта першы на тэрыторыі нашай краіны бясплатны навучальны курс, які мусіць навучыць ператвараць вашыя ідэі ў рэалізуемыя праекты з сацыяльна значным акцэнтам.
Асноўнай задачай курса з'яўляецца якасная і комплексная падрыхтоўка сацыяльных прадпрымальнікаў, якія здолеюць рэалізоўваць сацыяльна значныя праекты ў Беларусі.
Прыняць удзел у курсе будзе цікава:
- маладым спецыялістам, што жадаюць прафесійна самарэалізавацца ва ўласным праекце;
- студэнтам, што усведамляюць неабходнасць атрымання не толькі прафесійных навыкаў, але і практычнага вопыту;
- аўтарам цікавых ідэй, якія жадаюць навучыцца ўвасабляць у жыццё свае задумы;
- інвестарам, спонсарам, мецэнатам і ўсім, хто шукае цікавыя і перспектыўныя праекты для беларускага грамадства з мэтай інвеставання і дапамогі ў праектам іншымі рэсурсамі.
Варта звярнуць увагу, што магчымасць прымаць удзел у навучанні маюць не толькі жыхары сталіцы, але і прадстаўнікі рэгіёнаў.
Навучанне на курсе «Сацыяльны прадпрымальнік» будзе арганізавана ў некалькі этапаў: онлайн-курс, вочны інтэнсіў, «Кірмаш», суправаджэнне праектаў.
«На працягу ўсяго навучання ўдзельнікі не толькі знаёмяцца з тэорыяй, але і маюць магчымасць адразу ж прымяніць свае навыкі на практыцы пры рэалізацыі ўласнага праекта, - адзначае кіраўнік платформы Talaka.by Яўген Клішэвіч. - Пераход на кожны наступны этап навучання адбываецца шляхам адбору лепшых удзельнікаў. Так, на вочны інтэнсі будуць запрошаныя толькі 50 самых актыўных удзельнікаў. Прэзентаваць свае праекты на «Кірмашы» маюць магчымасць толькі 20 новаспечаных сацыяльных прадпрымальніка».
У якасці выкладчыкаў курса выступяць вядомыя спецыялісты беларускага рынку, якія на ўласным паспяховым вопыце распавядуць пра лепшых практыках праектавання і прасоўвання праекта, аб методыках развіцця лідэрскіх якасцяў, камандаўтварэння і працы з валанцёрамі. Акрамя гэтага, асобнымі тэмамі для навучання будуць рэсурсазабяспячэнне і фінансаванне.
Так, напрыклад, сярод выкладчыкаў Аляксандр Кальцоў (бізнэс-трэнер, партнёр кампаніі «Праектны офіс»), Васіль Андрэеў (партнёр кампаніі 495Design), Наталля Крашэўская (кіраўнік interfax.by), Аляксандр Саракаумаў (кансультант па развіцці бізнесу), Артур Моцін (дырэктар па персаналу IBA), Юрый Анушкін (бізнэс-трэнер, выкладчык бізнес-школы «РАСТИ»).
Завяршальным акордам навучання будзе удзел у «Кірмашы» - публічным мерапрыемстве, якое збярэ ў адным месцы маладых сацыяльных прадпрымальнікаў, патэнцыяльных спонсараў і інвестараў, прадстаўнікоў СМІ і іншых зацікаўленых асоб.
20 лепшым студэнтам курсу будзе прадастаўлена магчымасць прэзентаваць свае праекты і правесці перамовы з патэнцыйным інвестарамі і спонсарамі.
Акрамя гэтага, прафесійнае журы Talaka.by назаве лепшых удзельнікаў і ўзнагародзіць іх каштоўнымі прызамі і падарункамі ад партнёраў праекта Талака.Школа: «Сацыяльны прадпрымальнік».
Важная інфармацыя
- Ініцыятар і арганізатар курса: платформа Talaka.by .
- Дата правядзення: 31 сакавіка - 7 мая 2014 г.
- Удзел у курсе - бясплатны.
Запісацца на курс можна тут: http://school.talaka.by