Рыхтуецца да выпуску трыб'ют Gods Tower!

Gods towerЛэйбл “БМАgroup” дасягнуў дамоўленасьці з праваўладальнікамі творчай спадчыны славутага гомельскага гурта Gods Tower на выданьне трыб'юта гэтаму калектыву. Магчыма ўпершыню многія знакамітыя песьні славутых гамяльчан загучаць у гэтым праекце на роднай беларускай мове.

Першай песьняй, аб якой ужо прынята рашэньне, што яна трапляе ў гэты трыб'ют, стала "Сонца ў змроку" (“Twilight Sun”), пераўвасобленая гуртом “Камаедзіца” (пра гэта таксама дасягнута дамоўленасьць).

Каманды, што жадаюць узяць удзел у праекце павінны да 30 верасьня даслаць дэма на адрас 220085, Менск, а/с 5, альбо зьвярнуцца на тэл. 649 08 88.

Але памятайце, папярэджваюць арганізатары, што задача ня толькі перасьпяваць Gods Tower, але й па-новаму зірнуць на ягоную спадчыну, а галоўнае – вярнуць яго ў беларускі кантэкст. Афіцыйнай датай гэтага рэлізу стане 14 сьнежня (сапраўдныя фэны гурта зразумеюць чаму)...

БМА 15:50, 03/09/2005 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0047 seconds.