AIESEC у Беларусі аб'яўляе набор у арганізацыю

Усім студэнтам знаёмая формула: не бяруць на працу, таму што няма вопыту; няма вопыту, таму што не бяруць на працу. Лакальны камітэт AIESEC ў Мінску прапануе разарваць гэта замкнёнае кола і дае магчымасць атрымаць першы вопыт работы. 

AIESEC — гэта найбуйнейшая міжнародная маладзёжная некамерцыйная непалітычная арганізацыя, кіраваная студэнтамі і нядаўнімі выпускнікамі. Арганізацыя існуе з 1948 года і прадстаўлена ў 124 краінах свету.

Асноўная дзейнасць AIESEC заключаецца ў арганізацыі міжнародных абменаў па розных напрамках, але не абмяжоўваецца гэтым. Арганізацыя адкрытая новым ідэям, асабліва тым, якія могуць быць звязаныя з прыцягненнем замежных валанцёраў у Беларусь.

Веды і навыкі, якія можна атрымаць у ходзе працы ў AIESEC

  • Праектны менеджмэнт (навыкі планавання, складання бюджэту і таймінгаў, навыкі продажаў, навыкі ацэнкі якасці рэалізацыі праекта)
  • Праца з камандай (досвед каманднай працы, уменне дэлегаваць абавязкі і размяркоўваць заданні, магчымасць узначаліць не толькі праект, але і ўвесь AIESEC у Беларусі)
  • Міжкультурная ўзаемадзеянне (магчымасць мець зносіны з прадстаўнікамі 124 краін і разам вырашаць сацыяльна значныя пытанні )
  • Удзел у міжнародных семінарах, канферэнцыях і трэнінгах (штогод праходзіць каля 500 мерапрыемстваў AIESEC, якія адкрытыя для сяброў арганізацыі)

Дэдлайн набору: 9 сакавіка 2014 23:59.

Запоўніць заяўку

Generation.by летам 2013 гутарыў з беларускімі актывістамі AIESEC пра новыя магчымасці для беларускіх студэнтаў.

21:32, 03/03/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0659 seconds.