Журы прэміі Гедройца абвясціла поўны спіс намінантаў
У мінулым годзе пераможцам прэміі стаў Уладзімір Някляеў з раманам пра Менск 60-х «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»
Журы прэміі імя Ежы Гедройца вызначыла поўны спіс кніг-намінантаў, якія будуць сёлета прэтэндаваць на прэмію.
Агулам журы разгледзела больш за 60 празаічных прац (улучаючы перавыданні), што ў 2013 годзе былі апублікаваныя беларускімі выдавецтвамі. З іх удзел у конкурсе возьмуць 46 кніг.
Поўны спіс намінантаў на Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца:
- Мікола Адам. Шоўк. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
- Васіль Аўраменка. Нябачнае і ява. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
- Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.
- Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
- Баравікова, Р. А. Кава для дамавіка. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).
- Аляксандр І. Бацкель. Мімікрыя: Даследаванне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценнікаў. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.
- Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.
- Наталля Бучынская. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Пятро Васючэнка. Дванаццаць подзвігаў Геракла. — Мінск: “Звязда”, 2013.
- Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Вольга Гапеева. (В)ядомыя гісторыі [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
- Валеры Гапееў. Праклён. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.
- Адам Глобус. Імёны. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
- Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
- Зміцер Гуд. Поўдзень-3. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.
- Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
- Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
- Валянцін Дубатоўка. Чорная воля. — Гродна: “Гарадзенская бібліятэка”, 2013
- Зінаіда Дудзюк. Слодыч і атрута. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Мікола Захаранка. І тады ўдарыў бом. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
- Сяргей Календа. На крок назад, на дзень наперад [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
- Казімір Камейша. Ад Кромані да Свіцязі. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Павел Капанскі. Жыццё з вялікай літары Ж [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
- Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
- Анатоль Кудласевіч. Пераход. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Уладзімір Ліпскі. Сонца над галавой. — Мінск: “Адукацыя і выхаванне”, 2013.
- Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
- Алесь Масарэнка. Удзячны калодзеж. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Серж Мінскевіч. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.
- Таццяна Мушынская. Джульета і экстрасэнс. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2013.
- Уладзімір Несцяровіч. Непрыручанае рэха. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.
- Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013. — (Пункт адліку).
- Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Пётра Рудкоўскі. Вялікі выбух у малой Галілеі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
- Віктар Сазонаў. Паэзія прозы. — Гродна: “Гарадзенская бібліятэка”, 2013.
- Павел Севярынец. Беларуская глыбіня. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
- Аксана Спрынчан. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета: Поўны эксклюзіў. Гісторыі з-пад фіялетавага парасона. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Сцяпан Стурэйка. Разрушыцель [электронная кніга]. — “Твой стыль”, 2013.
- Віктар Супрунчук. Цвіў белы-белы бэз. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Васіль Ткачоў. Так і жывём, брат. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
- Віктар Шніп. Пугачоўскі цырульнік: дзённікавая проза паэта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
- Эрнест Ялугін. Перад патопам. — Мінск: Выд. В. Хурсік, 2013.
Да 31 сакавіка з гэтых 46 кніг журы абярэ доўгі спіс прэміі, які будзе ўлучаць 12 кніг.
Прэс-служба Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца