ЕГУ запрашае на Дні адчыненых дзвярэй у Вільні 24-30 сакавіка
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае школьнікаў старэйшых класаў і выпускнікоў сярэдніх школ, ліцэяў, гімназій, а таксама студэнтаў з Беларусі, Літвы і іншых рэгіёнаў прыняць ўдзел ў Днях адчыненых дзвярэй «Універсітэтцкія вакацыі ў ЕГУ».
Удзельнікам будзе прапанавана магчымасць у межах тыдня* наведаць лекцыі і семінары па абраных прадметах бакалаўрскіх праграм (згодна з вучэбнымі планамі бакалаўрскіх праграм, у тым ліку, штодзённыя заняткі па замежных мовах) і прыняць актыўны ўдзел у іх.
Апроч гэтага, ЕГУ абяцае шырокую культурную праграму, якая ўключае экскурсіі па Вільні, наведванне музеяў ды выстаў.
У суботу (29 сакавіка) у вучэбным корпусе адбудзецца выстава бакалаўрскіх і магістэрскіх праграм ЕГУ, дзе можна будзе даведацца аб навучанні ўва ўніверсітэце з першых вуснаў, падчас гутаркі з кіраўніцтвам універсітэта і кіраўнікамі бакалаўрскіх/магістэрскіх праграм, са студэнтамі і выкладчыкамі, а таксама выпускнікамі ўніверсітэта.
У нядзелю (30 сакавіка) у абітурыентаў будзе магчымасць здаць іспыт па эсэ альбо кампазіцыі.
Віза платная – 60 еўра. Для ўдзелу ў Днях адчыненых дзвярэй беларускія абітурыенты, якія не маюць нацыянальнай літоўскай альбо шэнгенскай візы, могуць скарыстацца дапамогай універсітэта ў падачы дакументаў на візу ў Амбасаду Літвы па запыце ЕГУ (не ў межах агульнай чаргі)**. Для гэтага неабходна заявіць аб уласным удзеле ў Днях адчыненых дзвярэй і падаць уласныя пашпартныя дадзеныя да 16 лютага. Апошні тэрмін рэгістрацыі для тых, каму непатрэбна візавая падтрымка – 23 сакавіка.
Запоўніць заяўку на ўдзел можна праз спасылку.
Магчымы ўдзел як у поўным фармаце (24.03 – 30.03.2014), так і скарочаным (толькі выходныя – 29–30.03.2014). У першым выпадку віза будзе выдадзеная на тэрмін дзеяння з 23.03 па 31.03.2014, у другім – з 28.03 па 31.03.2014. Фармат удзелу мусіць быць пазначаны падчас рэгістрацыі.
Па ўсіх пытаннях неабходна звяртацца па адрасе: opendoors@ehu.lt.
* Універсітэт аказвае дапамогу ў засяленні ў студэнцкі інтэрнат. Кошты пражывання ў Вільні (як і афармлення візы ды пераезд) бяруць на сябе ўдзельнікі «Ўніверсітэцкіх вакацый у ЕГУ».
** Суправаджальеным асобам візавая падтрымка не будзе прапанавана, таму просім падаваць дакумэнты самайстойна.