На замежных студэнтах беларускія ВНУ зарабляюць разам $28.9 млн
У 2013 годзе гэта лічба ўзрасла на 17%. Агулам у Беларусі цяпер навучаецца болей за 16 тысяч замежных студэнтаў.
Такія звесткі прывёў на сустрэчы з журналістамі міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.
У 2011 годзе тэмп росту экспарту паслуг устаноў адукацыі да 2010 года склаў 129,2% ($ 18.7 млн), сальда знешняга гандлю — $13.3 млн; у 2012 годзе - 125,3% ($23.5 млн), сальда — $ 21,5 млн. у мінулым годзе тэмп росту экспарту паслуг да ўзроўню 2012 года склаў 117%, або $ 28.9 млн, сальда знешняга гандлю — $18 млн. У агульнай структуры экспарту і імпарту Міністэрства адукацыі ў 2013 годзе прадстаўленыя такія віды паслуг, як адукацыя — 84,8%, навука — 8,4%, іншыя (транспартныя, турыстычныя, будаўнічыя, кампутарныя, ліцэнзійныя паслугі і інш) - 6,8%.