Навуковец з прэстыжнага Калумбійскага ўніверсітэта прачытаў цыкл лекцый у ЕГУ

Ад’юнкт-прафесар і асацыяваны даследчык з Калумбійскага ўніверсітэта Лінкальн А. Мітчэл (Lincoln A. Mitchell) цягам двух тыдняў знаходзіўся ў ЕГУ, дзе чытаў лекцыі студэнтам бакалаўрскай праграмы «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні». 

«Я вельмі рады, што студэнты ЕГУ атрымалі магчымасць праслухаць лекцыі эксперта сусветнага ўзроўню, аднаго з вядучых даследчыкаў у галіне параўнальнай палітыкі на постсавецкім абшары. Мы будзем імкнуцца знаходзіць яшчэ больш магчымасцяў падобнага кшталту для студэнтаў ЕГУ», – сказаў кіраўнік Дэпартамента сацыяльных і палітычных навук д-р Віргініюс Валянцінавічус.

Прэс-служба ЕГУ адзначае, што Лінкальн А. Мітчэл – прызнаны амерыканскі выкладчык і навуковец, да якога па экспертнае меркаванне па пытанні рэгіёна Усходняга партнёрства рэгулярна звяртаюцца найбуйнейшыя інфармацыйныя каналы: CNN, BBC, ABC ды іншыя. Ён быў першым з запрошаных даследчыкаў, што наведаюць ЕГУ па стыпендыі Фулбрайта.

14:00, 23/12/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.586 seconds.