«Мінулае існуе ў тваіх згадках, будучыня – ва ўяўленнях, сапраўды істотная — толькі сучаснасць»



Учора было абвешчана пра выпуск новага накладу кнігі палітычнага зняволенага беларускага анархіста Ігара Аліневіча. З гэтай нагоды выйшаў адмысловы прома-ролік, у якім вызвалены паплечнік Аліневіча Аляксандр Францкевіч чытае ўрыўкі з кнігі.

Першы наклад кнігі «Еду ў Магадан» выйшаў у Расеі ўвесну гэтага году за сродкі сяброў зняволенага. У ёй аўтар распавядае пра гісторыю таго, як яго затрымалі, пра ўтрыманне ў следчым ізалятары КДБ, эпізоды сустрэч з людзьмі, што праходзілі па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 году ў Мінску.

Пасля выхаду кніга была перакладзеная на беларускую, баснійскую, польскую, англійскую мовы, у працэсе пераклад на нямецкую мову.

Ігар Аліневіч быў асуджаны 27 траўня 2011 году па справе анархістаў разам з Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам. Атрымаў найбольшы тэрмін — 8 гадоў пазбаўлення волі. Аліневіча абвінавацілі ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсця каля Генеральнага штабу 19 верасня 2009 году, нападзе на казіно «Шангры Ла» 5 снежня 2009 году, падпале дзвярэй філіялу Беларусбанку 31 траўня 2010 году, нападзе на расейскую амбасаду 30 жніўня 2010 году, нападзе на турму на Акрэсціна 6 верасня 2010 году. Адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі. Праваабарончыя арганізацыі звяртаюць увагу, што следства і суд над Аленевічам праходзілі з шматлікімі парушэннямі.


12:03, 29.11.2013 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0065 seconds.