БДУ паведамляе пра рэкордную колькасць замежных студэнтаў

Беларускі Дзяржаўны Ўніверсітэт з клічнікамі піша на сваім сайце, што дасягнуў «найвышэйшага выніку прыёмнай кампаніі замежнікаў за ўсю гісторыю ВНУ!» 

Прадметам гонару БДУ стала лічба 1119 — столькі замежнікаў было залічана на ўсе формы навучання ўніверсітэту. Гэта на чвэрць болей, чым у мінулым годзе.

Сярод замежных студэнтаў найбольшай папулярнасцю ў БДУ карыстаецца эканамічны факультэт, на другім месцы — ф-т міжнародных адносінаў, у тройку запатрабаваных увайшоў таксама філфак.

Найбольш замежнікаў — 411 — прыехалі з Кітаю, 283 — з Туркменіі, 153 — з Расіі, 66  —з Карэі, 35  — з Казахстану і яшчэ адзінкі з розных еўрапейскіх краін.

Уні Вера 17:38, 13/11/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.062 seconds.