Recha прэзентуе кліп «Горад»



Вулічныя музыкі бароняць горад-герой ад нашэсця субкультурных зомбі – такі кароткі змест анімацыйнага музычнага відэа пад назвай «Горад», на стварэнне якога натхніў Менск ды яго жыхары.

Колькі год на вуліцах сталіцы, асабліва ля макдональдсу на «Кастрах», можна назіраць шэрагі стракатай моладзі. Эма-недалугі змянілі R'n'B-красунь, потым прыйшлі хіпстары. Можна набыць любое адзенне ды не баяцца атрымаць за даўгія валасы ў галаву. І хаця ў большасці выпадкаў даводзіцца ставіць дэфіс – гопнік-рокер, гопнік-рэпер, гопнік-хіпстар ды гопнік-гопнік, – аднак горад наш усё ж цудоўны, кранальны, нераўнуючы, як пятнаццацігадовы падлетак у краме адзення.

Recha зычыць вам добрага настрою і нагадвае, усе мы аднолькава голыя пад нашымі моднымі пінджакамі, дарагімі сукенкамі ды вузкімі джынцамі.

Бліжэйшы канцэрт гурта Recha адбудзецца ў клубе ''Графіці'' 6-га лістапада.

Рэжысёр, мастак – Андрусь Такінданг. Кампутарная анімацыя – Дзяніс Міжуй. Музыка гурта Recha. 2012 г.»

Кліп ужо паспеў атрымаць 8 узнагарод і быў адзначаны на амаль 30 міжнародных фестывалях анімацыі.


12:03, 05.11.2013 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0456 seconds.