Гурт HURMA з Менску грае «халодны» еўрапейскі поп-рок з беларускімі тэкстамі. Менш чым за год гурт выдаў 5 студыйных сінглаў, якія зараз гучаць на радыё. Дэбютная песня «Шукай» патрапіла ў ратацыю да 20 расійскіх радыёстанцый, а таксама прадставіла гурт HURMA на дыску «Рок-танцы Славян» разам з Океан Эльзі, Бумбокс, Воплі Відоплясова.
Музыканты спрабуюць новыя формы падачы матэрыялу. Так песню «Амазонка» HURMA выпусціла на паштоўках і наўпрост разаслала на дамашні адрас сваім прыхільнікам па ўсёй Беларусі, а таксама ў Расію, Украіну, Германію і ЗША.
Зараз HURMA прэзентуе дэбютны кліп на новую песню. «Давай на раз, два, тры» — зваротны адлік адносінаў; маўчанне, зразумелае толькі дваім; гэта нястрыманыя абяцанні ўжо скончанай гісторыі.