На студэнтак Гомельскага каледжу ноччу абвалілася столь

У інтэрнаце Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжу ноччу абвалілася масіўная частка тынкоўкі са столі.

Дзве студэнткі, якія жывуць у пакоі №13, прачнуліся ад грукату і пылу. На адзін з ложкаў са столі абрынулася тынкоўка. На шчасце, ніхто з дзяўчатаў не пацярпеў, паведамляе МНС.

Будынак студэнцкага інтэрнату дарожна-будаўнічага каледжу, у якім адбылося здарэнне, сёлета адзначыў 60 год.

Уні Вера 12:31, 22/10/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0583 seconds.