«Стары Ольса» выпускае новы альбом

Гурт сярэдневечнай музыкі «Стары Ольса» прэзентуе новы альбом «Santa Maria», над якім музыкі працавалі апошнія тры гады.

«Стары Ольса» на «Камяніцы 2013»

«Я лічу, што атрымаўся добры сярэднявечны рок-н-рол. На альбоме ёсць драйв, імправізацыя, але ўсё сыграна на аўтэнтычных інструментах. Усе кампазіцыі аб’ядноўвае адно — гэта хіты эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса Вялікага Княства Літоўскага і Заходняй Еўропы», — кажа лютніст гурта Ілля Кубліцкі.

У новы альбом увайшлі 13 кампазіцый. Прэзентацыя «Santa Maria» адбудзецца 17 лістапада ў ДК «МАЗ». Пачатак: 19:00. Квіткі: 70 000–120 000. Даведкі: +375296490888. 

13:14, 21/10/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0562 seconds.