Social Weekend II. Аддайце свой голас за лепшы сацыяльны праект

Пачалося сацыяльнае галасаванне за дзясятку фіналістаў конкурсу Social Weekend. Любы жадаючы можа прагаласаваць адразу за некалькі ўпадабаных праектаў. Але варта паспяшацца – зрабіць свой выбар можна толькі да аўторка, 22 кастрычніка — апошні дзень галасавання.

Другую дзясятку праектаў для ўдзелу ў фінальным мерапрыемстве Social Weekend адбяруць эксперты. Трэцяга лістапада 20 праектаў будуць адстойваць сваё права на званне лепшага сацыяльнага праекта Беларусі. Пераможцы змогуць атрымаць гранты на рэалізацыю сваёй ідэі на агульную суму 10 000 даляраў, а таксама іншыя ўзнагароды. Генеральны партнёр конкурсу, мабільны аператар VELCOM, падтрымае адзін з праектаў і прафінансуе яго на суму 2 000 даляраў. Перавага будзе аддадзена праекту, у якім сацыяльныя пытанні вырашаюцца з дапамогай паслуг мабільнай сувязі.

У журы конкурсу ўвайшлі: Юры Зісер (заснавальнік і саўладальнік TUT.BY), Юры Гурскі (IT-прадпрымальнік, кіраўнік Sport.com), Аляксандр Кулінковіч (лідар рок-гурта Neuro Dubel), Аляксандр Патліс (спявак, музыкант), Ірына Карзюк (кіраўнік Групы карпаратыўных камунікацый VELCOM), Ірына Ханунік- Рамбальская (тэлевядучая, мадэль), Абраменка Алеся (дырэктар MaeSens.by) і іншыя.

12:09, 18/10/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0045 seconds.