Чатыры натхняльныя выставы кастрычніка

Сонца і жоўтая лістота на вуліцах гораду выманьваюць штовечар на шпацыр па свежым паветры. Каб не згубіцца па дарозе, ды не змерзнуць на зваротным шляху, кірунак можна, напрыклад, абазначыць культурнымі арыенцірамі. Generation.by зайшоў на некалькі цікавых выставаў кастрычніка, каб намацаць кропкі выяўленчага натхнення восеньскага гораду: ад гламуру Daжынак да самакантролю этнапраектаў кітайцаў.

«DАЖЫНКІ»

Восень — гэта свята колераў і час збору ўраджаю. Выстава «Dажынкі», якую прадстаўляе Жанна Капустнікава, збірае ўраджай у самым цэнтры Менску.

Калі: да 03 лістапада 2013 года.

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15). Час працы: 11.00 – 19.00. Выхадныя: панядзелак, аўторак.

Уваход: дарослы – 20 000 руб, школьны, студэнцкі – 5 000 руб.

«Зямля Паднябеснай»

5000 год культуры Кітая выстаўляюць у характэрным месцы — «Доме-музеі І з'езда РСДРП».

Калі: да 20 кастрычніка 2013 года.

Дзе: Дом-музей І з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31/А). Час працы: 11.00 – 19.00. Выхадны: панядзелак.

Уваход: дарослы – 10 00 руб, студэнцкі – 5 000 руб, школьны – 5 000 руб.


«Выстава ілюстрацый да ненапісаных вершаў пра каханне»

Для аматараў Катэ гэтым месяцам працуе «Выстава ілюстрацый да ненапісаных вершаў пра каханне». Тонкія лініі чорнага алоўка, часам надта рамантычнага характару, упісаліся ў выставачную прастору кінатэатра «Перамога».

Калі: да 30 кастрычніка 2013 года.

Дзе: кінатэатр «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20). Час працы: з 11.00 – 21.30. Без выходных.

Уваход вольны.

 «Самакантроль»

У сценах Галерэі «Ў» гэтым разам прадстаўлены праект маладога мастака - Аляксея Талстова, у якім аўтар разбірае тэму грамадскай самарэгуляцыі з пазіцый агульнага і прыватнага.

Калі: да 1 лістапада 2013;

Дзе: Галерэя «Ў» (Незалежнасці, 37а). Час працы: з 11.00-22.00 панядзелак — пятніца і з 12.00 — 22.00 субота, нядзеля. 

Уваход вольны.  

Этнапраект-3

Тым, хто не роўна дыхае да словаў «этна» і «дызайн», дарога ляжыць у Аранжарэю трапічных раслін Цэнтральнага батанічнага саду. Сярод розных дзіўных раслін прадстаўлены вынікі Этнапраекта-3 прац беларускіх і польскіх дызайнераў. Да таго ж гэта добрая нагода, каб завітаць у Батанічны сад, які цяпер тоне ў прыгажосці каляровай лістоты.

Калі: да 19 кастрычніка 2013 года.

Дзе: Аранжарэя трапічных раслін Цэнтральнага батанічнага саду. (вул. Сурганава, 2в (галоўны ўваход з боку пр. Незалежнасці).

Час працы: 10.00 – 18.45. Выхадны: панядзелак.

Уваход: дарослы – 30 00 руб, школьны, студэнцкі – 20 000 руб.


Юля Сакалоўская 16:50, 14.10.2013 | Рэпартажы |




comments powered by Disqus
 
In 0.0489 seconds.