Vinsent выступіць у Менску на бясплатным канцэрце


Папярэдні выступ Vinsent беларусы маглі бачыць летам за межамі краіны — на фестывалі Басовішча

15 кастрычніка ў клубе «RE:PUBLIC» пройдзе шчыры фестываль «Зробім лепш!». Гэтым фэстам ініцыятыва «Беларускі Гальфстрым» і «Арт Сядзіба» распачынаюць серыю імпрэзаў з удзелам беларускіх гуртоў пад агульнай канцэпцыяй «шчырыя канцэрты».

У фестывалі прымуць удзел чатыры цікавыя і яскравыя беларускія калектывы: NAVI, HURMA, AMAROKA,  VINSENT.

Уваход на мерапрыемства будзе бясплатным. Пачатак у 18.30.

Зазначым, што на ўсе «шчырыя канцэрты» ўваход будзе цалкам вольным. Абмежаваннем можа стаць толькі змяшчальнасць клуба. Але цягам усёй імпрэзы будзе працаваць клубная каса. У ёй кожны наведнік, калі яму падабаецца мерапрыемства і гурты, якія выступаюць, зможа па ўласнаму жаданню купіць на гэты канцэрт любую колькасць квіткоў фіксаванага кошту – 50 тысяч. 

Грошы за квіткі «па жаданню» пойдуць на арганізацыю наступных мерапрыемстваў.

Агульнае правіла «шчырых канцэртаў» вельмі простае:

Калі ёсць грошы і адчуваеш сябе шчырым і шчодрым беларусам, які хоча аддзячыць гуртам і арганізатарам за мерапрыемства – купі квіток у любы момант на працягу ўсёй імпрэзы. Калі няма, але любіш беларускую музыку і вельмі хочаш трапіць на канцэрт – вольна праходзь у клуб.

Пасля кожнай імпрэзы мы будзем падсумоўваць вынікі беларускай шчодрасці і шчырасці ды рыхтаваць наступныя «шчырыя канцэрты».

Канцэрт ладзіцца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Зробім лепш!»

13:31, 09/10/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0568 seconds.